Гарадзенскі Сойм
Гарадзенскі Сойм
Трыумф таргавічанаў быў нядоўгі. Выклікаўшы ваенны разгром Рэчы Паспалітай, яны садзейнічалі і яе другому падзелу, бо ў студзені 1793 года Прусія дамовілася з Расеяй аб адарванні ад Рэчы Паспалітай часткі тэрыторыі. Да Расеі адышла частка Беларусі і Заходняй Украіны, а да Прусіі — спрадвечна польскія землі з гарадамі Торунь, Гданьск, Познань. Сойм Рэчы Паспалітай, які сабраўся 17 чэрвеня 1793 года ў Горадні, прызнаў гэты падзел. На Гарадзенскім Сойме было абвешчана аб роспуску таргавіцкай і стварэнні соймавай гарадзенскай канфедэрацыі. Гарадзенскім Соймам была адмененая Канстытуцыя 3 траўня і прынята новая. У адпаведнасці з Канстытуцыяй 1793 года аднаўлялася Неадменная рада; аднаўлялася выбіральнасць каралёў; найвышэйшым заканадаўчым органам краіны заставаўся Сойм, які мусіў склікацца кожныя чатыры гады на восем тыдняў; пастановы ў Сойме прымаліся бальшынёй галасоў; каралю давалася права вета на соймавыя пастановы, якія датычаць асноўных законаў. Але нават і гэтая канстытуцыя заставалася на паперы, бо Рэч Паспалітая страчвала сваю незалежнасць.
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
Чатырохгадовы Сойм Рэчы Паспалітай
Чатырохгадовы Сойм Рэчы Паспалітай У апошняй чвэрці XVІІІ стагоддзя ў Рэчы Паспалітай узмацніўся працэс раскладання прыгонніцтва і актывізавалася дзейнасць прыхільнікаў правядзення рэформаў дзяржаўнага ладу. Атрымлівалі распаўсюджанне працы С. Сташыца, Г. Калантая,