Пачатак паўстання
Пачатак паўстання
У 1794 годзе актывізавалася падрыхтоўка паўстання, якое павінна было пачацца адначасова ў Кракаве, Варшаве, Вільні. Падрыхтоўкай паўстання кіравала група патрыётаў, вымушаных выехаць у Ляйпцыг і Дрэздэн. Сярод іх, акрамя Т. Касцюшкі, былі Г. Калантай, І.Патоцкі ды інш. На тэрыторыі Рэчы Паспалітай дзейнічалі таемныя хаўрусы і таварыствы прыхільнікаў паўстання на чале з І.Дзялынскім, К. Прозарам і інш. Касцюшка разумеў, што пры слабасці гарадской буржуазіі і забітасці паднявольных сялян на барацьбу трэба было ўзняць і прагрэсіўна настроеную шляхту. Аднак гэта вяло да кампрамісу і ў пэўнай ступені адштурхоўвала сялян ад актыўнай барацьбы, бо пераважная бальшыня шляхты не жадала сацыяльнай рэвалюцыі, а імкнулася толькі да аднаўлення парадкаў у адпаведнасці з Канстытуцыяй 3 траўня. Гэтая дваістасць становішча асабліва выразна выявілася на пачатку паўстання.
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
Пачатак барацьбы
Пачатак барацьбы У Францыі З мэтай удасканалення ведаў у навуках і асабліва ў вайсковым і цывільным будаўніцтве ў другой палове 1769 года Касцюшка выехаў на вучобу ў Францыю. Гэтая паездка была ажыццёўленая пры матэрыяльнай падтрымцы караля, а таксама князя Адама
На чале паўстання
На чале паўстання Падрыхтоўка паўстання Няспыннае ўмяшанне суседніх манархічных рэжымаў у нутраныя справы Рэчы Паспалітай і бяссілле «сваіх» дзяржаўных органаў выклікалі пратэст і незадавальненне шырокіх пластоў народа і асабліва прагрэсіўнай шляхты, прадстаўнікі
Падрыхтоўка паўстання
Падрыхтоўка паўстання Няспыннае ўмяшанне суседніх манархічных рэжымаў у нутраныя справы Рэчы Паспалітай і бяссілле «сваіх» дзяржаўных органаў выклікалі пратэст і незадавальненне шырокіх пластоў народа і асабліва прагрэсіўнай шляхты, прадстаўнікі якой пачалі
На схіле паўстання
На схіле паўстання Немалыя надзеі ў пашырэнні паўстання на Беларусі пакладаў Тадэвуш Касцюшка на корпус генерала Кароля Серакоўскага. У канцы ліпеня ён накіраваўся з-пад Высокага праз Шарашоў на Слонім. Яго задачай было прыкрыццё Вільні і адначасова недапушчэнне захопу
Гістарычнае значэнне паўстання
Гістарычнае значэнне паўстання Хоць паўстанне і пацярпела паразу, аднак яго значэнне ў гісторыі Эўропы велізарнае. Ідэі вызвольнага дэмакратычнага руху не загінулі, шырока распаўсюдзіліся ў Аўстрыі, Прусіі, Расеі ды іншых эўрапейскіх краінах.І гісторыкі, і тагачасныя